26 снежня 2024, Чацвер, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшскія праваабаронцы: Еўразвяз не павінен закрываць вочы на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

Чэшскія праваабарончыя арганізацыі заяўляюць, што Еўразвяз павінен выразна даць зразумець беларускім уладам, што краіна, дзе палітычных апанентаў трымаюць у турме, не можа быць партнёрам.

Як перадае БелаПАН, па меркаванні кіраўніка Чэшскага Хельсінскага камітэта Ганны Сабатавай, ЕЗ «павінен размаўляць не толькі з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй, але і прадстаўнікамі ўлад».

Яна адзначыла, што ўключэнне Беларусі ў новую палітыку Еўразвяза «Ўсходняе партнёрства» — «лагічнае і дакладнае» з пункту гледжання развіцця беларуска-еўрапейскіх адносінаў.

Па меркаванні старшыні чэшскага бюро «Міжнароднай амністыі» Евы Дабравольнай, «ЕЗ павінен дакладна даць зразумець Беларусі, што краіна, дзе палітычных апанентаў трымаюць у турме і абмяжоўваюць свабоду слова, не можа быць партнёрам».

Па словах праваабаронцы, нягледзячы на пачаты палітычны дыялог паміж Менскам і Брусэлем, на сустрэчы з беларускімі ўладамі прадстаўнікі ЕЗ «не павінныя пазбягаць пытанняў парушэння правоў чалавека».

Радка Бзанкова, прадстаўнік арганізацыі «Чалавек у бядзе», падкрэсліла, што Беларусь «не дэмакратычная краіна». Арганізацыя запрасіла беларускіх апазіцыйных палітыкаў у Прагу падчас саміту палітыкі «Ўсходняе партнёрства» і рыхтуе іх сустрэчу з кіраўніком МЗС Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках