28 снежня 2024, Субота, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барадзін: «Да зарэзу патрэбны Канстытуцыйны акт»

15

Дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Павел Барадзін заявіў, што развіццю фінансава-эканамічных інтэграцыйных працэсаў перашкаджае непрыняцце дагэтуль Канстытуцыйнага акту.

«Аб тым, наколькі энергічна развіваюцца эканамічныя сувязі паміж Расеяй і Беларуссю, сведчаць наступныя лічбы: калі таваразварот Расеі з рэспублікамі постсавецкай прасторы складае $72 млрд, то з іх на Беларусь прыходзіцца $35 млрд, гэта значыць фактычна палова», - сказаў Павел Барадзін «Інтэрфаксу».

Ён паведаміў, што зараз створана 28 тыс. сумесных прадпрыемстваў, на якіх занята 5 млн працоўных. «Вось толькі адзін характэрны прыклад: калі ў савецкі час выпускалася 230 аўтамабіляў, то зараз на сумесных прадпрыемствах выпускаецца 322 тыс. аўтамабіляў у год», - сказаў П.Барадзін.

Адказваючы на пытанне, ці маглі гэтыя гандлёва-эканамічныя кантакты быць яшчэ больш эфектыўнымі, дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» адказаў сцвярджальна і дадаў: «Да зарэзу патрэбен Канстытуцыйны акт».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках