24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрымальнікі патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязняў

1

Кардынацыйная рада прадпрымальнікаў Беларусі абвесціла салідарнасць з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Аўтуховічам, Лявонавым і Асіпенкам.

Пра гэта кажацца ў заяве рады, распаўсюджанай 20 красавіка, перадае БелаПАН.

Трое актывістаў прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска былі затрыманыя 8 лютага 2009 года з санкцыі пракурора Гарадзенскай вобласці. 18 лютага ім прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Хаця за прад'яўленыя ім абвінавачванні вінаватыя ўжо даўно адбываюць пакаранні ў выглядзе пазбаўлення волі. Затрыманыя прадпрымальнікі знаходзяцца ў следчым ізалятары № 1 у Менску.

16 красавіка Мікалай Аўтуховіч абвясціў бестэрміновую галадоўку. Ён патрабуе ў найкарацейшы тэрмін альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным па гэтай справе меру стрымання з утрымання ў следчым ізалятары пад вартавай на падпіску аб невыяздзе.

«Галадоўка Мікалая Аўтуховіча гэта не толькі пратэст супраць прававога бяспраўя і парушэння правоў чалавека па сваёй канкрэтнай справе, гэта барацьба за лепшую будучыню ўсёй Беларусі», — кажацца ў заяве Кардынацыйнай рады прадпрымальнікаў.

На думку аўтараў заявы, гэтая галадоўка дае шанец усім грамадзянскім і палітычным структурам заявіць аб сваёй падтрымцы Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі.

«Мы ганарымся мужнасцю нашага калегі. Мы салідарныя з Аўтуховічам, Лявонавым і Асіпенкам і іх сем'ямі. Мы ўдзячныя беларускім праваабарончым і палітычным структурам, якія не пабаяліся выказаць салідарнасць з затрыманымі. Мы ўдзячныя таксама прадстаўнікам міжнародных структураў, якія маральна падтрымалі прадпрымальнікаў і выказалі патрабаванні іх неадкладнага вызвалення», — гаворыцца ў заяве.

Кардынацыйная рада прадпрымальнікаў Беларусі заклікае «усіх людзей добрай волі зрабіць усё магчымае, каб у нашай краіне не было палітычных вязняў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках