23 снежня 2024, панядзелак, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Навумаў: «У Менску падарвалася ўнікальная бомба»

108

Міністр унутраных спраў распавёў журналістам аб ходзе расследавання справы аб выбуху ў Менску ў ліпені 2008 года.

Адной з самых гучных падзей мінулага года стаў выбух у Менску. Тады больш за 50 чалавек з раненнямі рознай ступені цяжкасці патрапілі ў лякарню.

Калі спачатку праваахоўныя органы ішлі на кантакт са СМІ і распавядалі аб тым, як ідзе расследаванне «злоснага хуліганства», то ўжо некалькі месяцаў прэса здавольваецца беднай інфармацыяй. Можа, беларуская міліцыя не ў стане адшукаць падрыўніка? На гэтыя і іншыя пытанні «Комсомольской правде» пагадзіўся адказаць міністр МУС Уладзімір Навумаў.

- Да расследавання выбуху мы падключылі вельмі шмат спецыялістаў з іншых краін. Калі ім паказалі выбухную прыладу, замаскіраваную ў пачак соку «Садочок», то ўсе адназначна заявілі: менскай выбухной прыладзе наогул няма аналагаў у свеце. Ні адзін замежны спецыяліст ніколі яшчэ з ім не сутыкаўся.

- ???

- Гэта на самой справе так. Ужо не сакрэт, што выбухную прыладу, якую мы зайшлі ў Менску, у народзе называюць «кіса», або трыперакіс ацэтону. Праўда, зварыць 30 грам такой сумесі - гэта пагроза для жыцця чалавека, а ў нашым выпадку гаворка ідзе аб 700 грамах! Хто б раней не спрабаваў зрабіць нешта падобнае - усе падрываліся. Дарэчы, менскі падрыўнік у якасці выбухоўніка выкарыстаў лямпачку.

- Першыя часы было шмат чутак аб замаху на Лукашэнку. Хоць МУС узбудзіла крымінальную справу па артыкуле «Злоснае хуліганства». Якія зараз версіі вы адпрацоўваеце?

- Першапачаткова ў нас было некалькі версій. Гэта тэрарыстычны акт, замах на жыццё вышэйшых службовых кіраўнікоў, хуліганства… У цяперашні час мы прыйшлі да таго, што некаторыя з іх не падыходзяць. І зараз мы разглядаем дзве версіі. Першая - выбух па прычынах чынніках мог здзейсніць адзіночка. Другая - на тэрыторыі нашай краіны можа дзейнічаць глыбока заканспіраваная арганізацыя, якая пераследуе пэўныя мэты.

- Уладзімір Уладзіміравіч, ці можна сказаць з поўнай упэўненасцю, што хуткім часам гэтае дзёрзкае злачынства будзе раскрытае?

- На раскрыццё такога злачынства заўсёды патрабуецца час. Я магу прывесці прыклад амерыканскага «ўнібомбера». Гэты чалавек 18 год рассылаў бомбы ў лістах і трымаў у страху ўсю Амерыку. «Унібомберам» аказаўся прафесар матэматыкі Тэд Качынскі. Што характэрна, ягоны IQ быў роўны 160 балам! Гэта ў два разы вышэй, чым у звычайнага чалавека.

Пакуль мы не адпрацуем усе 13 кампанентаў выбухной прылады, злачынства не будзе раскрытае. Сёння сапраўды вядома, што ўсе кампаненты (батарэйкі, правады, будзільнік) замежнага паходжання, але набытыя на тэрыторыі Беларусі. І мы мяркуем, што выбухная прылада была вырабленая ў хатніх умовах.

- Ці можаце вы агучыць вынікі дактыласкапіі, да якой у шматлікіх беларусаў негатыўнае стаўленне?

- Дзякуючы гэтай працэдуры МУС змагло раскрыць дзясяткі цяжкіх злачынстваў, усталявана 18 асоб, якія зніклі без вестак, выяўлена больш за 1000 адбіткаў пальцаў, пакінутых на месцах здзяйснення злачынства. За 8 месяцаў расследавання супрацоўнікі праваахоўных органаў выключылі каля 900 адзінак агнястрэльнай зброі, 2 самаробныя выбухныя прылады, больш за 12 тысяч патрон рознага калібра і 230 гранат, мін часоў ВАВ.

Каментар:

Праўда, пакуль у МУС не спяшаюцца казаць аб скарэйшым раскрыцці злачынства. Таксама няма ніякай падрабязнай інфармацыі аб тым, хто жа мог стаяць за менскім выбухам. Калі гэта амбіцыйны адзіночка, то што ім магло рухаць? Напрыклад, у іншых краінах, як толькі прагрымеў выбух, тая або іншая экстрэмісцкая арганізацыя спяшаецца заявіць аб зробленым і бярэ на сябе адказнасць. У нас жа гэтага не адбылося.

Магчыма, за 8 месяцаў расследавання міліцыя змагла прасунуцца ў гэтай справе далёка. Але ж дагэтуль актуальнай застаецца гісторыя з сокам «Садочок». Праваахоўныя органы ўсё яшчэ працягваюць шукаць прадаўца, які напісаў на пакеце 5700.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках