27 снежня 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску аблілі фарбай помнік Леніну (Фота)

39

У чацвер раніцай працаўнікі Менскага электрамеханічнага заводу выявілі, што помнік Леніну на іх тэрыторыі заліты белай фарбай.

На прадпрыемстве мяркуюць, што гэты акт быў прымеркаваны да дня нараджэння правадыра сусветнага пралетарыята, піша «Салідарнасць».

Начальнік аднаго з цэхаў прадпрыемства заявіў, што «зафарбаванага» Леніна першымі ўбачылі працоўныя першай змены, якія ў 6 гадзінаў ішлі на завод (вуліца Валгаградская, 6, недалёка ад станцыі метро «Маскоўская»).

– Амаль адразу ж мы саматугам пачалі адмываць Ілліча. Пакуль быццам бы ўсё атрымліваецца. Нам пашанцавала, што раніцай было прахалодна, а фарба была свежай – засохнуць яна не паспела, – сказаў суразмоўца.

Хто абліў белай фарбай помнік Леніну невядома. Але, як распавёў начальнік варты заводу, у міліцыю па акце хуліганства прадстаўнікі прадпрыемства не звярталіся.

– А які сэнс? Хто зараз гэтых людзей зловіць? – сказаў начальнік варты, пасля чаго выказаў здагадку. – Набліжаецца 22 красавіка – дзень нараджэнні Леніна, яму, мусіць, хтосьці хацеў адпомсціць. На маёй памяці наш помнік Іллічу церпіць ўжо не першы раз.

Нагадаем, што ў Расеі ў пачатку красавіка стала вядома адразу пра тры інцыдэнты з помнікамі Леніну, дзень нараджэнні якога адзначаецца 22 красавіка.

1 красавіка 2009 года на Фінляндскім вакзале Санкт-Пецярбурга быў падарваны бронзавы помнік Леніну. У выніку выбуху ў ніжняй частцы постаці ўтварылася дзірка дыяметрам каля метра. Помнік вырашана адрэстаўраваць.

На наступны дзень стала вядома, што ў Пяцігорску невядомыя аблілі чорнай фарбай наскальны малюнак Леніна, выкананы ў 1925 годзе. Яны намалявалі на ілбе ў Леніна свастыку, а ўнізе зрабілі надпіс: «Партрэт знішчаны фашыстамі ў 2009 годзе».

А ў Валгаградзе невядомыя прыбралі ў галаўныя ўборы з матэрыі два помнікі - Леніну і Гогалю. На галаву Леніна насунулі парык з пасмачкай валасоў, помнік не пацярпеў.

А 3 красавіка быў падарваны помнік Леніну ва ўкраінскім горадзе Рубежнае Луганскай вобласці.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках