24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па закону Зэльцэр мае права на амністыю і павінен быць вызвалены

Адвакат Зьміцер Гарачка мяркуе, што закон «Аб амністыі ў сувязі з 65-годзьдзем вызваленьня Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў», які прыняты 15 красавіка, дапаможа ягонаму падабароннаму Эмануілу Зэльцэру датэрмінова выйсьці на волю.

«Паводле 3-га артыкула закону пад амністыю падпадаюць асобы, якія асуджаныя на тэрмін да 6 год зьняволеньня і адбылі ня меней за чвэрць пакараньня. Эмануіл Зэльцэр асуджаны на 3 гады і адбыў за кратамі год і месяц. Заўваг ад турэмнай адміністрацыі ў яго няма, і таму, мяркую, ён цалкам можа разьлічваць на амністыю», — сказаў «Радыё Свабода» адвакат Зьміцер Гарачка.

Нагадаем, амэрыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр асуджаны паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы і спробе падробкі дакумэнтаў. Пакараньне Зэльцэр адбывае ў магілёўскай калёніі. Сваякі амэрыканца мяркуюць, што ён стаў ахвярай барацьбы за спадчыну заўчасна памерлага грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі, на частку якой нібыта прэтэндуе расейскі алігарх-уцякач Барыс Беразоўскі. Спадар Беразоўскі абвінавачаньні ў датычнасьці да справы Зэльцэра абвяргае. Урад ЗША неаднаразова заклікаў кіраўніцтва Беларусі на падставах гуманнасьці вызваліць Эмануіла Зэльцэра, які мае шэраг хранічных захворваньняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках