24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З працэсу па справе Зміцера Хведарука выгналі журналістаў і праваабаронцаў (Фота)

3

У Першамайскім судзе Менска разглядаецца скарга актывіста «Маладога Фронту» Зміцера Хведарука на незаконныя дзеянні прызыўной і медыцынскай камісіяў.

Зміцер Хведарук паведаміў у судзе, што 28 студзеня 2009 года яго гвалтоўна завезлі ў ваенкамат, а потым адвезлі ў турму на вуліцы Акрэсціна, нібыта для адбыцця пакарання за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня. Пазней стала вядома, што такой пастановы суду не было. Тым не менш Хведарука 2 дні пратрымалі ў турме. Адтуль яго ў кайданках вазілі на медыцынскі агляд у менскую паліклініку №14, дзе яго абследавалі за 40 хвілінаў. У кайданках актывіста «Маладога Фронту» адвезлі ў вайсковую частку ў Жодзіна, перадае «Радыё Свабода».

Суддзя Наталля Петух заявіла Зміцеру Хведаруку, што не разумее сэнсу яго скаргі, таму што не бачыць розніцы ў тым, ці добраахвотна ён з'явіўся на прызыўны пункт ці яго адвезлі ў кайданках. У адказ на гэта ў залі прагучаў смех, прычым, як адзначае «Радыё Свабода», смяяліся прысутныя вайскоўцы.

У адказ на гэта суддзя выдаліла з залі журналістаў, праваабаронцаў, сяброў Хведарука і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяну.

Маладафронтаўцы падалі скаргу на дзеянні старшыні суду Наталлі Петух.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках