28 снежня 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Арцёма Дубскага збілі ў ізалятары

14

Актывіст «Маладога Фронту» здолеў перадаць ліст на волю.

У лісце, які апублікаваў сайт «Маладога фронту», Арцём Дубскі апісвае, як мясцовы АМАП збіў яго і сакамернікаў.

«… На днях быў выпадак: да нас у камеру зайшоў мясцовы спецназ і запатрабаваў скруціць спальныя месцы. Калі гэта было зроблена, старэйшы загадаў скінуць пасцелі ў кут і дазволіў раскатаць матрацы толькі за 30 хвілін да адбоя. Самае цікавае, што ў правілах утрымання падследных, якія вісяць у кожнай камеры, запісана, што спальныя месцы ліквідуюцца толькі ў карцэры. Атрымліваецца, што нашу камеру на роўным месцы адправілі ў карцэр. Уважліва азнаёміўшыся з правіламі, мае сакамернікі пачалі разгортваць «скруткі». Літаральна праз дзве хвіліны нас вывялі разам з асабістымі рэчамі і спальнымі рэчамі «на баксы» (гэта нешта кшталту адстойніка). Потым па адным сталі выводзіць «на ператрус»... Збівалі гумовымі дубінкамі, жорстка... Калі я ўпаў на падлогу, замест дубінкі пазнаёміўся з ботамі вайсковага ўзору...», -- паведаміў Арцём Дубскі.

Удзельнік «Працэсу 14-ці» Арцём Дубскі знаходзіцца за кратамі з 13 лютага 2009 года. Яго арыштавалі, калі ён прыехаў у Беларусь з Украіны, дзе пражываў пасля суду. 3 сакавіка над актывістам ужо прайшоў адзін з двух запланаваны крымінальных судоў – з-за нібыта выкрадзенай сім-карты. З-за недаказанасці справу закрылі, але Арцёма не вызвалілі. Цяпер ён чакае наступнага працэсу – па артыкуле 415 КК («Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі»).

Нагадаем, што «Справа 14-ці» - справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі моладзевы актывіст Андрэй Кім быў прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска да 1,5 гадоў калоніі (вызвалены ў жніўні 2008 года). Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка быў прысуджаны да абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, з 27 кастрычніка да 9 снежня 2008 года да суду ён утрымліваўся ў СІЗА. Астатнія ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Арцём Дубскі, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбывання пакарання ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да паўтарох гадоў абмежавання волі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках