28 лiстапада 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст не зарэгістраваў Асамблею няўрадавых арганізацыяў

2

Старшыня рабочай групы Асамблеі Сяргей Мацкевіч і старшыня рады праваабарончага грамадзкага аб'яднаньня «Наша Вясна» Алесь Бяляцкі назвалі заўвагі Мін’юсту «прыдзіркамі».

Прадстаўнікі Асамблеі адмаўляюць, што ў часе рэгістрацыі былі дапушчаныя парушэньні, перадае «Радыё Свабода».

Яны таксама настойваюць, каб арганізацыя была зарэгістраваная менавіта пад назваю «Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб'яднаньняў». Гэтую назву ўдзельнікі прэсавай канфэрэнцыі назвалі «стратэгічнай».

Прадстаўнікі Асамблеі ня выключылі, што зьвернуцца ў Вярхоўны суд, каб абскардзіць рашэньне Міністэрства юстыцыі, а таксама, магчыма, будуць паўторна падаваць дакумэнты на рэгістрацыю.

Ліст пра адмову рэгістраваць Асамблею няўрадавых арганізацыяў намесьнік міністра юстыцыі Аляксандар Сіманаў падпісаў 2 красавіка. Заяўнікі атрымалі ліст 9 красавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках