23 лiстапада 2024, Субота, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольненую за расповед пра Дзень Волі выкладчыцу Мар'яну Груздзіловіч аднавілі на працы

26

Увечары 31 сакавіка выкладчыцу адукацыйнага цэнтра «SOL Minsk» Мар'яну Груздзіловіч азнаёмілі з загадам, паводле якога адменены ранейшы загад аб ейным звальненні.

Аб гэтым паведаміла «Радыё Свабода». Нагадаем, што выкладчыцу ангельскай мовы звольнілі 25 сакавіка пасля таго, як яна адрэагавала на абразлівую рэпліку адносна тых, хто святкуе Дзень Волі.

Мар'яна Груздзіловіч, жонка журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча, працавала ў камерцыйным адукацыйным цэнтры «SOL Minsk» са жніўня 1998 года. Як распавяла прэс-цэнтру Хартыі’97 звольненая выкладчыца, 24 сакавіка падчас апошняй лекцыі навучэнцы загаварылі аб Дні Волі.

«Адна дзяўчынка, гадоў трынаццаці, якая ўваходзіць у піянерскую арганізацыю, сказала: «А я ведаю, што такое Дзень Волі. Гэта калі адмарозкі збіраюцца і пачынаюць гарлапаніць», -- узгадвае Мар'яна Груздзіловіч. -- Я не змагла змаўчаць, і растлумачыла дзецям, што ўгодкі ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаюць нармальныя інтэлігентныя людзі, якія праводзяць мірныя акцыі».

Па словах Мар'яны Груздзіловіч, дзеці выслухалі ейны расповяд з цікавасцю.

На наступны дзень, 25 сакавіка, з выкладчыцай сустрэлася кіраўніцтва цэнтра. Загадчыца вучэбнай часткай цэнтра праінфармавала Мар'яну, што яна звольненая, паколькі «парушыла ўнутраны статут арганізацыі». Кіраўніцтва заявіла, што вучаніца, якая спрачалася з Груздзіловіч, паскардзілася бацькам, а ейны бацька служыць палкоўнікам МУС.

Звальненне Мар'яны Груздзіловіч выклікала пратэсты з боку прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці і міжнароднай грамадскасці.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках