25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нескароныя

11

Яна Палякова – не першая, хто не зламаўся пад жахлівым ціскам створанай рэжымам Лукашэнкі рэпрэсіўнай сістэмы.

Вядома, што калі чалавека паставіш перад выбарам «Жыццё ці кашалёк», людзі гатовыя аддаць кашалёк. Але, калі чалавека паставіць перад выбарам «Жыццё або гонар», чалавек гатовы растацца з жыццём, але не аддасць на зневажанне свой гонар.

1 жніўня 1998 года ў Віцебскім абласным апёкавым цэнтры памёр Аляксей Філіпчанка -- адвакат і праваабаронца, які здзейсніў 8 ліпеня таго ж года акт самаспалення перад будынкам Наваполацкага суду. На працягу некалькіх год Аляксей Філіпчанка вёў барацьбу з самаўпраўнасцю беларускіх улад і судовай сістэмы.

Аляксей Філіпчанка быў вядомы як юрыст вельмі высокага ўзроўня. Адукацыю атрымаў у Маскве. Доўга працаваў у Генеральнай пракуратуры Савецкага Саюза.

У якасці грамадскага абаронцы Аляксей Філіпчанка ўдзельнічаў у судовым працэсе па справе наваполацкай пенсіянеркі Антаніны Воранавай. На працягу чатырох год мясцовыя ўлады спрабавалі подселить у прыватызаваную кватэру Воранавай старонняга чалавека. Судовыя інстанцыі падтрымалі дзеянні ўладаў. Аднак пенсіянерка і ейны адвакат не здаваліся, а рабілі ўсё, каб абараніць свае правы.

Падчас апошняга судовага паседжання пенсіянерка адчула сябе дрэнна, яе шпіталізавалі. Адвакат Філіпчанка, які знаходзіўся ў вельмі ўзбуджаным стане, выйшаў з будынка суду і ў знак пратэсту супраць несправядлівага прысуду абліўся гаручай вадкасцю і падпаліў сябе. Праз некалькі дзён ён памёр у гарадской лякарні.

Аляксей Філіпчанка быў не толькі адвакатам, але і сапраўдным праваабаронцам. Ён браўся за справы, за якія баяліся брацца іншыя.

Быўшы чалавекам добрым, сумленным і прынцыповым, Аляксей Філіпчанка амаль ніколі не адмаўляў у дапамозе людзям, якія патрапілі ў бяду. Менавіта абвостранае пачуццё справядлівасці падштурхнула яго на гэтак рашучы ўчынак.

20 снежня 2001 года скончыў жыццё самагубствам актывіст руху «Зубр» Андрэй Зайцаў. Смерць 24-гадовага Зайцава стала вынікам ціску супрацоўнікаў КДБ, якія спрабавалі прымусіць яго стаць інфарматарам.

Вядома, што на працягу доўгага часу да смерці Андрэй падвяргаўся шантажу, пагрозам і запалохванню з боку КДБ. Таму маецца мноства сведчанняў. Акрамя таго, у распараджэнні руху «Зубр» маецца аўдыёзапіс тэлефоннай гутаркі Зайцава з супрацоўнікам Гомельскага УКДБ Ястрэмскім, які змяшчае пагрозы і абразы ў адрас маладога чалавека.

Тым не менш, вінаватыя так і не былі пакараныя. Пракуратура Савецкага раёна Гомеля адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па факце давядзення да самагубства. Вышэйстаячыя органы, некалькі разоў вярталі справу на даследства. Але яно так і не было праведзена дбайна. Падчас праверак не былі дапытаныя адразу некалькі ключавых сведак, уключаючы самога супрацоўніка КДБ, які вербаваў Зайцава. Наадварот, з мэтай апаганіць імя маладога чалавека, у ход былі пушчаныя самыя брудныя метады -- паклёп, абразы, чуткі.

33-гадовая Яна Палякова скончыла жыццё самагубствам у ноч на 7 сакавіка 2009 года ў Салігорску. Юрыст па прафесіі, яна з'яўлялася актывісткай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву», супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі арганізацыямі, уваходзіла ў склад ініцыятыўнай групы дачкі Аляксандра Казуліна Вольгі на «парламенцкіх выбарах» 2008 года.

3 сакавіка судом Салігорскага раёна (суддзя Бураўцоў) праваабаронцу асудзілі па частцы 2 артыкулы 400 Крымінальнага кодэкса РБ – «Загадзя ілжывы данос». Яну Палякову прысудзілі да 2 год і 6-ці месяцам абмежавання волі (так званай «хіміі»), а таксама запатрабаваў пакрыць «маральную шкоду» ў памеры аднаго мільёна рублёў у карысць пацярпелага ўчастковага міліцыі Пугачова В.А., які нядаўна выйшаў на пенсію.

У лістападзе мінулага года вялікі рэзананс атрымала гісторыя з пераследам салігорскай праваабаронцы з боку праваахоўных органаў. Яна Палякова паведамляла, што за апазіцыйную дзейнасць яе неаднаразова затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі. Таксама паведамлялася, што ў аддзяленні жанчыну збівалі, а аднойчы ёй ледзь не зламалі руку. Яна Палякова таксама з'яўлялася сябрам ініцыятыўнай групы Вольгі Казулінай падчас апошніх «парламенцкіх выбараў».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках