25 снежня 2024, Серада, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астравецкая пракуратура выдае санкцыі на ператрусы ў дамах праціўнікаў будаўніцтва АЭС

1

Пракурор Астравецкага раёна выдаў санкцыі на дагляд жылых памяшканняў дэмакратычных актывістаў Мікалая Уласевіча і Івана Крука.

Раніцай 6 сакавіка да іх дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з панятымі. Аднак у той дзень актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі ўдзельнічалі ў Асамблеі няўрадавых арганізацыяў, якая праходзіла ў Менску. У іх адсутнасці дагляд зрабіць не атрымалася, піша сайт www.ucpb.org.

У сувязі з гэтым 9 сакавіка Мікалай Уласевіч перадаў пракурору Аляксандру Марцінчыку заяву.

«Я думаў, што гэта міліцэйскае самавольства. Аказваецца, як паведаміў пракурор, ён выдаў санкцыі на дагляд нашага жылля. На якой падставе, ён адмовіўся патлумачыць, сказаўшы, што я не пытася пра гэта ў сваёй заяве. Таму я напісаў дадатковую заяву з просьбай даць адказ на гэтае пытанне», - кажа актывіст АГП.

Мікалай Уласевіч лічыць, што дагляды праводзяцца ў сувязі з выхадам «Астравецкага весніка». Гэтая грамадская газета фарматам А3, выдадзеная пад рэдакцыяй самога актывіста партыі тыражом у 299 асобнікаў. Публікацыі ў ёй прысвечаныя праблематыцы будаўніцтва АЭС у Беларусі.

«Відавочна, улады хочуць цалкам паралізаваць яе распаўсюд. На падставе дагляду могуць канфіскаваць аргтэхніку, каб сарваць выданне газеты», - лічыць Мікалай Уласевіч.

Нагадаем, тыдзень таму адзін з ініцыятараў стварэння грамадзянскай ініцыятывы, накіраванай на пратэст супраць будаўніцтва атамнай станцыі на тэрыторыі Астравецкага раёна Іван Крук быў дапытаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па факце спробы падпалу будынка абласнога ўпраўлення камітэта дзяржкантролю па Гарадзенскай вобласці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках