24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі запрашаюць праграміста за 90 даляраў зарплаты

43

Зарплаты ў краіне змяншаюцца. Сёння ў Беларусі нават праграмістам прапаноўваюць працаваць за «смешныя грошы».

Бабруйскі гарвыканкам апублікаваў спіс вакансіяў у горадзе. У спісе размешчаныя 1632 прапановы для прадстаўнікоў розных прафесіяў, але зарплаты прапаноўваюцца вельмі нізкія, перадае «Еўрарадыё».

Прадпрыемства «БДТПТК» прапаноўвае дзве вакансіі: слесара-рамонтніка 4 разраду - 237 тыс. і інжынеры-праграміста за 254 тыс. ТДА «Астранс-сэрвіс» запрашае слесара-аўтарамонтніка за 300 тыс. рублёў. ААТ «Аграмашсервіс» прапаноўвае электраманцёру 3 разрада зарплату ў 350 тыс., а ААТ «Белэлектрамантаж» за тую ж працу прапаноўвае 432 тыс. Кіроўцаў спакушаюць працай за 250-370 тыс. рублёў. УУС Бабруйскага гарвыканкама прапаноўвае вакансію міліцыянта-кіроўцы за 750 тыс. рублёў.

Прапановы для некваліфікаваных працаўнікоў: «Бобруйскхарч» мае патрэбу ў прыбіральшчыцы на палову стаўкі за 85 тыс. рублёў. ААТ «Чырвоны харчавік» патрабуецца ахоўнік за 229 тыс. рублёў.

Незайздросныя вакансіі прапаноўваюць і прадстаўнікам невытворчых прафесіяў. Кіраўнік гуртка ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання атрымае 213 тыс. у месяц. Раённы аддзел адукацыі шукае выкладчыка тэатральнай дзейнасці на палову стаўкі за 150 тыс. рублёў, настаўніка нямецкай мовы за 300 тыс. рублёў і сацыяльнага педагога – за 350 тыс. Палац мастацтваў прапаноўвае кіраўніку студыі 242 тыс. рублёў. Урачу-педыятру прапаноўваюць 350 тыс.

Большасць прапановаў нават не набліжаюцца да абвешчанай у пачатку года Нацыянальным статыстычным камітэтам РБ сярэдняй зарплаты ў 919 тысячаў рублёў.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках