28 снежня 2024, Субота, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі перасаджваюцца на новыя джыпы

24

Эканамічны крызіс не паўплываў на фінансавае становішча праўладавай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Як паведамляе газета «Салідарнасць», лідэр працоўнага руху Леанід Козік нядаўна перасеў на новы службовы аўтамабіль – Toyota Land Cruiser.

Раней старшыня ФПБ перамяшчаўся на цёмна-зялёным Volvo (дарэчы, цалкам прэзентабельным). Але, мабыць, гэты аўтамабіль быў нядосыць добры, каб эфектыўна адстойваць інтэрасы працаўнікоў. Таму, як паказала невялікае журналісцкае расследаванне, не так даўно Козік са сваім кіроўцам пераселі на сіні джып Toyota Land Cruiser (самае таннае аўто гэтай мадэлі ў афіцыйнага дылера ў Рэспубліцы Беларусь каштуе зараз 43100 даляраў). Аб тым, што гэта цяпер новая службовая машына кіраўніка ФПБ, «Салідарнасці» пацвердзілі некалькі крыніц, набліжаных да Федэрацыі, але, па зразумелых прычынах, якія не пажадалі афішаваць свае імёны.

Прэс-служба ФПБ не пацвердзіла, але і не аспрэчыла гэтую інфармацыю.

-- Я не ведаю, на чым ездзіць Леанід Пятровіч. У мае абавязкі ўваходзіць толькі асвятленне ягонай дзейнасці, -- сказала карэспандэнту «Салідарнасці» прэс-сакратар ФПБ Вольга Зуёнак.

-- Ці магу я напрамую патэлефанаваць Леаніду Козіку, каб атрымаць адказы на пытанні?

-- Ну, вы ж не тэлефануеце так да якога-небудзь міністра.

-- Але лідэр ФПБ -- не міністр…

-- Думаю, што ён усё ж такі чалавек высокага рангу. І тэлефанаваць яму ў любы час журналісты не могуць.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках