Студэнтаў-платнікаў медуніверсітэта прымушаюць адпрацоўваць лішнія два гады
8- 31.03.2009, 13:32
Выпускнікоў платнага аддзялення менскага медыцынскага ўніверсітэта размяркоўваюць на той жа тэрмін, што і выпускнікоў бюджэтнага: яны павінны адпрацаваць тры гады.
Пра гэта «Еўрарадыё» паведамілі ў самім ВНУ. Праўда, афіцыйна гэтая працэдура называецца не размеркаваннем, а «уладкаваннем студэнта на працу».
«Ён не размяркоўваецца, а атрымлівае накіраванне на працу - так, як і выпускнік, які размяркоўваецца, форма тая ж», - кажа прарэктар БДМУ Сяргей Дзянісаў.
Справа ў тым, што шпіталі адмаўляюцца браць у інтэрнатуру студэнтаў, якія не будуць адпрацоўваць дадатковыя два гады. А без інтэрнатуры студэнт не зможа стаць доктарам, і шэсць гадоў, змарнаваныя на навучанне, нічога не значаць.