27 снежня 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі ў рэгіёнах ціснуць на актывістаў БХД

Мясцовыя чыноўнікі ў рэгіёнах працягваюць ціск на ўдзельнікаў устаноўчага з’езду партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя, які прайшоў у Менску месяц таму.

Да партыйнага кіраўніцтва на дадзены момант звярнулася ўжо каля 25 чалавек, якім пагражалі звальненнямі з працы за сяброўства ў партыі, перадае «Радыё Рацыя».

Дзяніса Хабірава з Полацку з працы ўжо звольнілі. Пад пагрозай звальнення знаходзяцца актывісты БХД Казімір Варонька і Тацяна Кліменцьева з Мёраў. Ідэалагічныя работнікі Шклоўскага райвыканкаму ціснуць на 7 хрысціянскіх дэмакратаў з саўгасу «Гарадзец», якім некалі кіраваў Аляксандар Лукашэнка. У Заслаўі такі сама ціск зазналі тры сябры БХД. Пагражаюць звальненьнямі людзям у Менску, Магілёве і Клічаве.

Сустаршыня партыі Павел Севярынец лічыць, што гэта, хутчэй за ўсё, адбываецца з ініцыятывы мясцовых чыноўнікаў.

«Безумоўна, гэта абуральна, гэта парушэнне закона. Пагражаць людзям звальненнем з працы за тое, што яны абсалютна законна хочуць стварыць палітычную партыю – гэта беззаконне. І мы фіксуем кожны гэты факт», - зазначае палітык.

Павел Севярынец падкрэсьліў, што ўсе факты ціску на сяброў БХД будуць перададзеныя ў міжнародныя палітычныя і праваабарончыя інстытуцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках