24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў Саюзу палякаў Беларусі асудзілі завочна

2

Прэсавы сакратар незалежнага Саюзу палякаў Беларусі Ігар Банцар завочна аштрафаваны на 15 базавых адзінак (525 тысяч рублёў) нібыта за актыўны ўдзел у акцыі, якая адбылася ў студзене ў Горадні.

Пра гэта сьведчыць судовая пастанова, паведаміў Ігар Банцар «Радыё Свабода».

Справу разглядала судзьдзя па адміністратыўных справах Натальля Козел. Паводле спадара Банцара, гэтаксама завочна і на такую сама суму аштрафаваны кіраўнік Гарадзенскага гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў Мечыслаў Яскевіч, але копіі пастановы па ягонай справе пакуль няма.

Тры пратаколы наконт студзеньскага мітынгу каля сядзібы афіцыйнага Саюзу палякаў у Горадні міліцыянты склалі на пачатку сакавіка. Сабрацца ля будынка СПБ паплечнікаў Анжалікі Борыс прымусіла тое, што яе запрасілі (дарэчы, упершыню) на паседжанне афіцыйнага Саюза палякаў на чале з Юзэфам Лучнікам, але не як кіраўнічку асобнай арганізацыі, а як звычайную грамадзянку. Анжаліка Борыс адмовілася ўдзельнічаць у паседжанні праўладнай арганізацыі. Нікога з тых, хто сабраўся, у Дом палякаў не пусцілі.

Тады ў Ленінскім раённым судзе гораду быў разгледжаны толькі адзін пратакол — адносна журналіста «Gazety Wyborczej» Анджэя Пачобута. 17 сакавіка яго аштрафавалі на 525 тысяч рублёў. А празь некалькі дзён стала вядома пра завочны разбор.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках