24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве прайшла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў: падвышэньне падаткаў адмянілі

11

У выніку сёньняшняга мітынгу прадпрымальнікаў Магілёўскі аблвыканкам прыпыніў дзеяньне пастановы аблсавету пра падвышэньне адзінага падатку і падатку на дадатковую вартасьць.

Раніцай блізу 300 прадпрымальнікаў выйшлі на плошчу Леніна ў Магілёве ля будынку аблвыканкаму, якія пратэставаць супраць падвышэньня падаткаў, перадае «Радыё Свабода».

Ад красавіка гандляры павіныя плаціць блізу 1,1 мільёны рублёў падатку штомесяц. Прадпрымальнікі сьцьвярджаюць, што памер падаткаў эканамічна неабгрунтаваны, што бальшыня зь іх столькі не нагандлёўвае.

Гандляры зьбіралі подпісы пад зваротам да аблвыканкаму, дзе патрабавалі, каб аблвыканкам склікаў пазачарговую сэсію аблсавету, на якой скасаваў бы пастанову пра падвышэньне адзінага падатку. Затым прадпрымальнікі накіраваліся ў аблвыканкам, каб перадаць подпісы. Яны заявілі, што ў іх прызначаная сустрэча з кіраўніком камітэту ў справе прадпрымальніцтва аблвыканкаму Віктарам Красоўскім.

У выніку мітынгу Магілёўскі аблвыканкам прыпыніў дзеяньне пастановы аблсавету пра падвышэньне адзінага падатку і падатку на дадатковую вартасьць. У абласной адміністрацыі прадпрымальнікаў запэўнілі, што наступным разам падвышэньне падатку ўзгодняць зь імі. Пасьля таго гандляры скончылі мітынг і разышліся.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках