На Аршанскім ільнокамбінаце 2 месяцы не давалі заробак
4- 27.03.2009, 8:20
Рэгулярныя затрымкі заработнай платы ліхаманяць Аршанскі ільнокамбінат. Так, у сакавіку тут з працаўнікамі разлічыліся толькі за студзень.
На прадпрыемстве працуе больш за шэсць тысяч чалавек, сярэдняя заработная плата складае 500-600 тысяч рублёў, паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска».
Затрымкі заработнай платы адбываюцца на фоне таго, што камбінат забяспечаны сырцом і працуе. Тут не адпраўляюць супрацоўнікаў у адпачынкі за свой кошт і не скарачаюць працоўны тыдзень. Аднак са збытам прадукцыі існуюць праблемы. З-за таго, што прадукцыя залежваецца на складах (некаторыя крыніцы сцвярджаюць нават, што сапсаваную ад доўгага захоўвання тканіну прыходзіцца ўтылізаваць), працоўныя і атрымліваюць заробак не своечасова.