29 снежня 2024, Нядзеля, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Крызіс можа прывесці да галечы і маштабнай вайны

7

Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду перасцерагае, што фінансавы крызіс можа ўвесці мільёны людзей у галечу і прывесці да вайны.

Кіраўнік МВФ заявіў, што фінансавы крызіс можа прывесці і да іншых не менш сур'ёзных наступстваў – ад вулічных беспарадкаў да сапраўднай вайны, піша The Daily Mail.

Па меркаванні Дамініка Строс-Кана, калі не распачаць шырокамаштабную рэформу фінансавага сектара, выдаткаваныя на барацьбу з эканамічнай бязладзіцай мільярды даляраў могуць сыйсці ў пясок. Па гэтай жа прычыне зараз бескарысна запаўняць сусветную эканоміку новми сродкамі.

«Вы можаце стварыць столькі стымулаў, колькі хочаце», - асцярог кіраўнік МВФ ад бюджэтнага стымулявання эканомікі, да чаго, напрыклад, заклікае брытанскі прэм'ер Гордан Браўн, па словах Строс-Кана, гэтыя сродкі проста «расплавяцца як снег на сонцы».

Строс-Кан заявіў, што сусветная эканоміка ўжо запаўняецца мільярдамі і ёй пагражае крах, калі не будзе праведзеная масавая рэформа фінансавага сектара.

Кіраўнік МВФ папярэдзіў, што глабальны эканамічны крызіс, з'яўляецца пагрозай для мільёнаў людзей, якім прыйдзецца жыць у галечы.

Строс-Кан дадаў, што становішча ў свеце складаецца вострае, а высокі ўзровень беспрацоўя прывядзе ў шматлікіх краінах да хваляванняў насельніцтва і «некаторых пагрозаў для дэмакратыі, а ў некаторых выпадках у канчатковым выніку і да вайны».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках