Агнешка Рамашэўска вярнулася на пасаду дырэктара «Белсата»
8- 24.03.2009, 16:01
Агнешка Рамашэўска адноўленая на пасадзе дырэктара спадарожнікавага тэлеканала «Белсат», які вяшчае для Беларусі.
Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар тэлеканала Сяргей Пялеса.
Як пракаментавала сітуацыю «Еўрарадыё» сама Агнешка Рамашэўска, на рашэнне аб вяртанні яе на пасаду паўплывала і пазіцыя МЗС Польшчы, і падтрымка простых грамадзянаў, і СМІ.
«Я думаю, што было шмат аргументаў. Польскае Міністэрства замежных справаў ціснула на гэта, людзі, прэса», - патлумачыла яна.
Нагадаем, днямі Агнешка Рамашэўска была знятая з пасады за «ігнараванне рашэнняў назіральнай рады», на яе месца прызначылі Беату Паклепа, якая раней была намесніцай дырэктара канала. Пасля гэтага пачалі павялічвацца засцярогі, што «Белсат» можа застацца без фінансавання.