27 снежня 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на жыллё падаюць усё хутчэй: кватэры прадаюцца ўжо за 32 тысячы даляраў

12

Кошт аднапакаёвых кватэр у сталіцы ўжо значна ніжэйшы, чым у лютым і пачатку сакавіка.

Разабрацца з неабгрунтавана завышанымі коштамі на жыллё старшыня Камітэта дзяржкантролю Зянон Ломаць паабяцаў 4 сакавіка падчас прамой тэлефоннай лініі з менчукамі. Тэлефанаванні паказалі, што гэтая праблема вельмі актуальная. А на днях стала вядома аб першых папярэдніх выніках, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Па адным са зваротаў было выяўлена, што з-за завышэння кошту будаўнічых прац у жыллёва-будаўнічым кааператыве кошт квадратнага метра быў на 225 тысяч рублёў большы, чым павінен быў быць. Па папярэдняй інфармацыі, кошт на кватэры ў тым ЖСК сталі завышаная на 17%. Калі інфармацыя пацвердзіцца, кошт квадратнага метра паменшыцца на 225 тысяч», - распавялі ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю.

Праверкі па ўсіх астатніх тэлефанаваннях, якія паступілі на прамую лінію 4 сакавіка, яшчэ працягваюцца і будуць скончаныя ў красавіку.

«Усталявана, што будаўнічыя арганізацыі неабгрунтавана завышаюць кошты на будаўніча-мантажныя працы, УКСы закупляюць тэхніку праз пасярэднікаў па завышаных коштах. Гэтыя недахопы будуць ліквідаваныя, - цытуе БелТА словы Зянона Ломаця.

Па ягоных словах, менавіта па выніках прамых ліній, праведзеных КДК у 2008 годзе, былі выкрытыя праблемы ў коштаўтварэнні пры будаўніцтве жылля.

У канцы лютага самыя танныя аднапакаёвыя кватэры ў Менску можна было купіць за 39 тысяч даляраў, у пачатку сакавіка - за 35 тысяч. А учора планка апусцілася яшчэ ніжэй: на вуліцы Каржанеўскага аднапакаёвую выставілі на продаж за 32 тысячы. Панэльны дом 77-га года пабудовы, трэці паверх. Агульная плошча - 32,9 м кв., кухня - 7,2 м кв.

«Кватэра ўжо прададзеная. Спачатку я прасіў за яе 38 тысяч, але яна доўга вісела - месяца паўтара. А грошы мне патрэбныя тэрмінова, я наўзамен купляю двухпакаёвую за 53 тысячы, вось і вырашыў скінуць кошт. Тым больш што яшчэ невядома, што будзе з далярам», - паведаміў прадавец.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках