24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура прапаноўвае зменшыць тэрмін турэмнага зняволення за хабары

16

Генпракуратура перадала ў адміністрацыю Лукашэнкі прапановы па змене крымінальнага заканадаўства.

«Генеральная пракуратура перадала на разгляд у адміністрацыю прэзідэнта прапановы па ўнясенні зменаў і дадаткаў у крымінальнае заканадаўства», - цытуе «Інтэрфакс» намесніка генеральнага пракурора Беларусі Аляксея Стука.

Паводле яго словаў, прапановы датычацца сацыяльных кампенсацыяў за здзейсненае злачынства, так званага «пагаднення з правасуддзем». Пры гэтым ён адзначыў, што пад «пагадненне з правасуддзем», паводле гэтых прапановаў, не падпадаюць карупцыйныя злачынствы.

А.Стук адзначыў, што, паводле гэтых прапановаў, мяркуецца «знізіць крымінальную адказнасць за атрыманне хабару». Ён патлумачыў, што прапаноўваецца знізіць з 6 да 3 гадоў ніжнюю мяжу часткі 2 арт.430.

Усяго, па словах намесніка генеральнага пракурора, у Крымінальны кодэкс пададзена 30 зменаў, у Крымінальна-працэсуальны закон аб аператыўна- вышуковай дзейнасці - 3 змены.

А.Стук таксама паведаміў, што гэтыя прапановы па змене заканадаўства датычаць адмены крымінальнай адказнасці за выкарыстанне службовага становішча, калі дзеянні здзейсненыя службовай асобай не ў карыслівых мэтах. Намеснік генпракурора адзначыў, што змякчэнне крымінальнага заканадаўства ў Беларусі скароціць колькасць асобаў, якія накіроўваюцца для адбыцця пакарання ва ўстановы пенітэцыярнай сістэмы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках