28 снежня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На біржы курс даляра знізіўся яшчэ на 25 рублёў

23

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 20 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША знізіўся на 25 рублёў і склаў 2785 рублёў.

Такім чынам, курс амерыканскай валюты апусціўся да мінімальнага значэння з 4 лютага бягучага года. Нагадаем, напярэдадні курс даляра на БВФБ знізіўся на 51 рубель.

Максімальны курс рубля да даляра ў 2880 рублёў быў зафіксаваны на БВФБ 9 сакавіка і заставаўся на гэтым узроўні да 13 сакавіка. Пасля беларускі рубель пачаў умацоўвацца да даляра на фоне ягонага паніжэння да эўра. Так, за перыяд з 16 сакавіка беларуская нацыянальная валюты ўмацавалася да даляра 3,3%.

Курс еўра сёння вырас на 22 рубля і склаў 3812 рублёў за еўра (за перыяд з 16 сакавіка беларускі рубель апусціўся да еўра на 2,4%). Курс расейскага рубля па выніках сённяшніх таргоў вырас на 0.25 рубля і склаў 83,33 беларускіх рубля за адзін расейскі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках