24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Сейма Польшчы абураны звальненнем дырэктара «Белсата» Агнешкі Рамашэўскай

15

У сталіцы Польшчы адбылася адмысловая прэсавая канферэнцыя адносна звальнення Агнешкі Рамашэўскай.

Яе ўдзельнікамі былі: ад імя парламенцкай камісіі па справах Беларусі Робэрт Тышкевіч, ад імя Сеймавай камісіі па сувязях з палякамі за мяжой Марэк Бароўскі, перадае «Радыё Рацыя».

Падчас канферэнцыі ўдзельнікі прадставілі сваю пазіцыю адносна інфармацыі аб звальненні з пасады Агнешкі Рамашэўскай і выказалі сваё абурэнне падобнымі дзеяннямі кіраўніцтва Польскага грамадскага тэлебачання. Кіраўнік камісіі парламента па справах з Беларуссю Робэрт Тышкевіч лічыць, што гэтае рашэнне падрывае асновы польскай палітыкі адносна Беларусі.

Гэтая палітыка апіраецца на два фундаменты: падтрымку грамадскай супольнасці Беларусі і забеспячэнне яе незалежнай інфармацыяй, і з другога боку – дыялог з беларускімі ўладамі з мэтай дамагчыся дэмакратызацыі ў гэтай краіне.

Робэрт Тышкевіч агучыў запланаваныя дзеянні ў справе Агнешкі Рамашэўскай:

«У гэтай справе мы звернемся з лістамі да маршалка Сенату, да прэм’ера і да міністра замежных спраў з просьбай прадпрыняць неадкладныя дзеянні, каб змяніць рашэнне грамадскага тэлебачання, як адносна тэлеканала Белсат. Таксама мы плануем паклікаць паседжанне камісіі па справах Беларусі разам з сеймавай камісіяй па культуры і сродках масавай камунікацыі. І будзем патрабаваць прысутнасці на гэтай сустрэчы прадстаўнікоў ад кіраўніцтва грамадскага тэлебачання, каб прадставіць ім нашу пазіцыю, і праінфармаваць іх аб наступствах тых рашэнняў, якія яны прымаюць».

Робэрт Тышкевіч выказаў упэўненасць, што звальненне Агнешкі Рамашэўскай не з’яўляецца палітычным. Гэта ўласнае рашэнне грамадскага тэлебачання. Па яго словах, у парламенце ўсе – ад левых да правых – у адзін голас выказваюць абурэнне і патрабуюць змены такога рашэння.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках