29 снежня 2024, Нядзеля, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста Анджэя Пачобута аштрафавалі на паўмільёны рублёў

Сёння актывіста незалежнага Саюза палякаў Беларусі і журналіста «Gazety Wyborczej» Анджэя Пачобута аштрафавалі на 525 тысячаў рублёў за ўдзел у «несанкцыянаваным мітынгу».

Такое рашэнне прыняла суддзя Ленінскага раённага суду Гародні Наталля Козел, перадае «Еўрарадыё».

17 студзеня 2009 года да Польскага Дома ў Гародні прыйшлі дзясяткі актывістаў непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Яны хацелі прыняць удзел у сходзе рады, арганізаванай старшынём праўладнага СПБ Юзэфам Лучнікам. Аднак у сам будынак іх не пусцілі.

Нагадаем, што 15 сакавіка ў Гародні адбыўся VII з'езд непрызнанага ўладамі Cоюза палякаў у Беларусі, на якім лідэрам аб'яднання ізноў была абраная Анжаліка Борыс. Удзельнікі з'езду абралі раду з 25 чалавек і прынялі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай наладзіць дыялог паміж аб'яднаннем і дзяржаўнымі структурамі, які, на іх думку, павінен спрыяць афіцыйнай рэгістрацыі СПБ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках