24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч папярэдзіў беларусаў пра будучую дэвальвацыю?

42
Пракаповіч папярэдзіў беларусаў пра будучую дэвальвацыю?

Старшыня Нацбанка Беларусі даў справаздачу Аляксандру Лукашэнку і папярэдзіў пра непрадказальнасць курсаў валютаў.

Даклад галоўнага банкіра краіны атрымаўся аптымістычным: эканоміка нібыта спраўна атрымлівае крэдыты, рэзервы краіны растуць, а курс рубля ў адносінах да кошыка валютаў змяняецца не больш, чым на вызначаныя 5%, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Цікава, што даклад старшыні Нацбанка супаў з першым сёлета выпадкам, калі даляр трохі патаннеў.

- Мы ўмацавалі беларускі рубель да даляра на 5 рублёў… Дагэтуль сітуацыя была адваротнай. Умацоўваўся даляр… І сёння (панядзелак, 16 сакавіка) першы дзень такі. Паглядзім, як далей будзе сябе весці, -- заявіў Пётр Пракаповіч і дадаў: -- Некалькі разоў у годзе і даляр, і еўра будуць паводзіць сябе непрадказальна. Да гэтага нашы людзі, нашае насельніцтва, павінны быць гатовыя.

Нагадаем, што пасля праведзенай у студзені рэзкай дэвальвацыі беларускага рубля на 20%, рубель увесь час працягвае падаць. Адносна найбольш высокага курсу беларускага рубля да даляра, якога нацвалюта дасягала ў жніўні 2008 года (Br2111/$1), зніжэнне на 2 сакавіка склала 35,4%.

У выніку ў апошнія месяцы зарплаты беларусаў зменшыліся на 100-300 даляраў. Акрамя таго, зарплаты сталі падаць і ў рублёвым эквіваленце з-за ўразання даплатаў і прэміяў, а таксама адпраўкі працоўных у вымушаныя адпачынкі і скарачэння працоўнага тыдня на шмат якіх прадпрыемствах.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках