26 снежня 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы дырэктар «Белпошты» адмовіў у распаўсюдзе незалежным выданням

4

Новы гендырэктар «Белпошты» Юрый Комар, які заступіў на гэтую пасаду на мінулым тыдні, адмовіў у распаўсюдзе праз падпіску недзяржаўным выданням «Газета Слонімская» і «Отдушина».

«РУП «Белпошта» лічыць немэтазгодным уключэнне ў падпісны каталог выданняў «Газета Слонімская» і «Отдушина», — цытуе служба маніторынгу БАЖ адказ новапрызначанага гендырэктара паштовага прадпрыемства на просьбу галоўнага рэдактара Віктара Валадашчука ўключыць газеты ў падпісны каталог на 2-е паўгоддзе 2009 года.

Па змесце ліст амаль нічым не адрозніваецца ад папярэдніх адказаў «Белпошты» на звароты недзяржаўных выданняў уключыць іх у падпісны каталог.

«…Выбар друкаваных выданняў для фарміравання каталога з мэтай наступнага іх распаўсюду праз падпіску з’яўляецца правам РУП «Белпошта», якое рэалізуецца ім у адпаведнасці з заканадаўствам… Вашыя патрабаванні не грунтуюцца на нормах заканадаўства», — даводзіць чарговы кіраўнік паштовага прадпрыемства-манапаліста.

Нагадаем, увосень мінулага году беларускія ўлады на жорсткіх умоваў вярнулі у сыстэму дзяржаўнага распаўсюду незалежныя газеты «Народная воля» і «Наша Ніва». Застаецца абмежаваным распаўсюд выданьняў «Новы час», «СНплюс. Свободные новости плюс» (падпіска), «Товарищ», «Борисовские новости», «Витебский курьер-М», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press» (Баранавічы), «Газета для вас», «Бабруйскі кур’ер».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках