28 снежня 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Баршчэўскі: «Сапраўдных санкцыяў Еўразвяза супраць беларускага рэжыму ніколі і не было»

6

Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 рашэнне кіраўнікоў МЗС краінаў ЕЗ аб прыпыненні санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, яшчэ на 9 месяцаў.

«Я б не ўжываў тут слова «санкцыі». Гэта зняццё выключна візавых абмежаванняў, а санкцыяў як такіх супраць беларускіх уладаў уведзена не было. Я выступаю супраць такога рашэння. Мы ў партыі чакалі, што пасля фальсіфікацыі «парламенцкіх выбараў» 28 кастрычніка мінулага годы колькасць неўяздных у Еўразвяз вырасце ў разы. Гэта і чальцы выбарчых камісіяў, і іх старшыні, і суддзі», - сказаў ён.

Палітык нагадаў, што на сумленні беларускіх уладаў, якія атрымалі зараз права на ўезд у краіны Еўразвяза, акрамя іншых злачынстваў ляжыць і нядаўняя смерць салігорскай праваабаронцы Яны Паляковай.

«А цяпер атрымліваецца, што тыя, якія давялі Яну Палякову да самагубства, могуць спакойненька ездзіць у Еўропу. Грашовых праблемаў у іх няма, і яны могуць дазволіць сабе спыняцца ў еўрапейскіх гатэлях, атрымліваць асалоду ад жыцця і пасмейвацца!

Я лічу рашэнне аб прыпыненні Еўразвязам візавых абмежаванняў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў недальнабачным і няўдалым», - заявіў Лявон Баршчэўскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках