23 лiстапада 2024, Субота, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Гавал: «Дыктатура ў Беларусі скончыцца і краіна ўвойдзе ў НАТА»

15

НАТА у далейшым павінна ўключыць Беларусь і Украіну ў склад сваіх сяброў, лічыць экс-прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавал.

НАТА у далейшым павінна ўключыць Беларусь і Украіну ў склад сваіх сяброў, лічыць экс-прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавал. Як паведамляе чэшскае інфармагенцтва СТК, пра гэта вядомы палітык заявіў у інтэрв'ю Чэшскаму радыё (CRo).

12 сакавіка 1999 года ў НАТА ўступілі Вугоршчына, Польшча і Чэхія. Па словах В.Гавала, працэс уступлення быў доўгім, паколькі альянс не быў гатовы ўключыць краіны, якія былі сябрамі Варшаўскай дамовы.

«Альянс вызначаецца як агульнымі каштоўнасцямі, так і геаграфічна, ён не можа ўвесь час пашырацца», – лічыць чэшскі экс-прэзідэнт.

На яго думку, НАТА павінна сканчацца на беларуска-расейскай і ўкраінска-расейскай мяжы. Ён выказаў надзею, што «дыктатура ў Беларусі і блытаніна ва Украіне скончацца і абедзве краіны ўвойдуць у НАТА».

Вацлаў Гавал лічыць неабходным стварэнне новай сістэмы бяспекі ў Каўказскім рэгіёне, у прыватнасці ў Азербайджане, Арменіі, Грузіі, якая б гарантавала незалежнасць кожнай з краінаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках