26 снежня 2024, Чацвер, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Астраўцы адбыўся новы ператрус у кватэры праціўніка будаўніцтва АЭС

12 сакавіка адбыўся ператрус у кватэры Івана Крука, сябра грамадзкай ініцыятывы «Астравецкая атамная — гэта злачынства». Учора ператрус прайшоў у Міколы Уласевіча.

Як паведаміў «Радыё Свабода» Іван Крук, да яго на кватэру прыйшлі тры міліцыянты з панятымі. У іх санкцыя раённага пракурора на агляд кватэры.

Іван Крук кажа, што ператрус зьвязаны з выхадам незарэгістраванай газэты «Астравецкі весьнік».

11 сакавіка ў Міколы Уласевіча міліцыянты рабілі ператрус на падставе таго, што 4 сакавіка ў Астравецкі РАУС прыйшло паведамленьне ад начальніка Ўпраўленьня КДБ па Астравецкім раёне спадара Шмурэя аб тым, што 4 сакавіка ў вёсцы Альхоўка Астравецкага раёну распаўсюджвалі літаратуру невядомага характару.

У Міколы Уласевіча нічога не знайшлі, але пільна сфатаграфавалі яго дом усярэдзіне й звонку.

Нагадаем, што «Астравецкі весьнік» самастойна выдалі чальцы аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы «Астравецкая атамная — гэта злачынства».

Выданьне выйшла на чатырох старонках фармату А4, накладам 299 асобнікаў на беларускай і расейскай мовах. У першым нумары зьмешчаны матэрыялы, скіраваныя супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Сябры аргкамітэту лічаць, што АЭС «па азначэньні ня можа быць пабудаваная ў самай сэйсманебясьпечнай зоне, якой зьяўляецца Астравецкі раён Гарадзенскай вобласьці». Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле старшыні аргкамітэту Міколы Ўласевіча.

Актывісты аргкамітэту грамадзкай ініцыятывы «Астравецкая атамная — гэта злачынства» ўжо неаднаразова зьвярталіся да мясцовых уладаў па дазвол правесьці пікеты, сустрэчу з навукоўцамі, каб давесьці да людзей марнасьць ідэі пабудовы станцыі ў раёне.

Усе разы ім было адмоўлена. Акрамя гэтага, мясцовая раёнка адмовілася зьмяшчаць на сваіх старонках матэрыялы чальцоў аргкамітэту, у якіх крытыкавалася пазыцыя беларускіх уладаў у дачыненьні да будаўніцтва АЭС.

Крук і Ўласевіч напісалі скаргу на дзеяньні раённага пракурора генэральнаму пракурору.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках