1 лiстапада 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб узяць у Беларусі ільготны крэдыт, прыйдзецца прадаць сваю кватэру

7

Для таго каб узяць ільготны крэдыт пад 5% на 20 год і ўступіць у долевае будаўніцтва, прыйдзецца прадаць сваю былую кватэру.

Калі вы стаіце ў чарзе на жыллё ў Менску і гатовыя пабудаваць кватэру па камерцыйных, а не па дзяржаўных коштах, вам не трэба чакаць 20 год для таго, каб узяць ільготны крэдыт. Але ёсць пэўныя ўмовы атрымання ільготнага крэдыту, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Вам дадуць ільготны крэдыт па норме 20 метраў на чалавека ў тым выпадку, калі вы пагадзіцеся прадаць сваю аднапакаёвую кватэру і загасіць датэрмінова банкаўскі крэдыт, -- распавядае начальнік аддзела інвестыцыйных, жыллёвых праграм і жыллёвага будаўніцтва Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Таццяна Затурэнская. -- Але вы можаце і пакінуць гэтую аднапакаёвую кватэру. Тады крэдытаваць вас будуць па іншай схеме: з сумы квадратных метраў, пакладзеных па нарматыве (20 памножыць на колькасць чалавек у сям'і), аднімуць плошчу вашай аднапакаёвай кватэры і толькі на гэтую плошчу выдадуць ільготны крэдыт. Астатняе трэба будзе даплаціць самім».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках