27 снежня 2024, Пятніца, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі: Дэвальвацыя рубля не прынесла чаканага эфекту

10

Пасля праведзенай уладамі дэвальвацыі значных змен у эканоміцы не адбылося.

Аб гэтым, як паведамляе БелаПАН, заявіў 10 сакавіка на паседжанні Рэспубліканскага савета дырэктароў Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі кіраўнік Асацыяцыі беларускіх банкаў Фелікс Чарняўскі.

Па словах Ф.Чарняўскага, меркавалася, што пасля 20-адсоткавай дэвальвацыі патаннее прадукцыя на знешніх рынках «і мы зможам адразу яе прадаць, але гэтага не адбылося».

Эксперт адзначыў скарачэнне ў студзені аб'ёмаў экспарту, пры гэтым «імпарт скараціўся ў меншай ступені».

«Нам неабходна актыўна працаваць па прасоўванні тавараў на знешнія рынкі, ствараць гандлёвыя дамы, сеткі дылераў», - сказаў старшыня АББ. Па ягоным меркаванні, «стройнай сістэмы знешняга маркетынгу» пакуль няма.

Ф.Чарняўскі лічыць неабходным пасылаць студэнтаў на вучобу за мяжу, праводзіць аналіз знешніх рынкаў, актывізаваць працу дыпламатычных службаў і адначасова стымуляваць унутраны попыт.

«Менавіта прадпрыемствам, здольным рэалізоўваць сваю прадукцыю, трэба выдаваць крэдыты», - падкрэсліў Ф.Чарняўскі, адзначыўшы, што «сёння танных крэдытаў не будзе».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках