28 снежня 2024, Субота, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі затрыманы фігурант справы зяця Зянона Ломаця

Зусім нядаўна ў Чэхіі затрымалі прадпрымальніка Аляксандра Гарашчэню, які быў адным з сведак у справе Алега Рашчэні, зяця старшыні беларускага Камітэта дзяржкантролю Зянона Ломаця.

Гарашчэня актыўна супрацоўнічаў з следствам, даваў паказанні ў дачыненні да некаторых высокіх чыноўнікаў, з якімі быў асабіста знаёмы, піша «Народная воля».

Як ужо паведамлялася, Аляксандар Гарашчэня знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, аднак літаральна за некалькі дзён да пачатку суда збег з-пад аховы. Ён быў абвешчаны ў вышук.

Ці будзе экстрадаваны Гарашчэня з Чэхіі ў Беларусь, пакуль невядома.

Нагадаем, зяць старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця Алег Рашчэня быў асуджаны судом Менскай вобласці да чатырох гадоў пазбаўлення волi за незаконную прадпрымальнiцкую дзейнасць. Лiтаральна праз некалькi дзён пасля прысуду ў iнтэрнеце з'явiўся пратакол допыту аднаго з фiгурантаў гэтай справы, якi сцвярджае, што i сам Зянон Ломаць быццам бы датычны да справы, па якой асудзiлi ягонага зяця.

Начальнiк упраўлення па барацьбе з карупцыяй i арганiзаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Беларусi Аляксандар Ракевiч паведаміў, што Зянон Ломаць даваў з гэтай нагоды тлумачэннi следчым.

«Канешне, яго дапытвалі. Ён даваў тлумачэнні ў рамках справы свайго зяця. Аднак ніякай справы ў дачыненні да старшыні КДК не ўзбуджалася», - заявіў Аляксандар Ракевіч.

Генерал Камарніцкі знаходзіцца за кратамі

Тым часам Генеральная пракуратура працягвае расследаванне справы, узбуджанай у дачыненні да былога намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта — начальніка галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння генерал-маёра запасу Яўгена Камарніцкага.

«Высветлена, што Камарніцкі з 2006-га па жнівень 2008 года, знаходзячыся на сваёй пасадзе, за станоўчае вырашэнне пытанняў, звязаных з заключэннем дамоваў на правядзенне рамонтна-будаўнічых работ, неаднакроць атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных структур. Ён знаходзіцца пад вартай», - кажуць у пракуратуры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках