24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя БНФ абвясціла збор ахвяраванняў для маці Яны Паляковой

4

У будынку менскай управы партыі БНФ ушанавалі памяць салігорскай праваабаронцы Яны Паляковай.

Сход Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ 10 сакавіка пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць праваабаронцы Яны Паляковай, што скончыла жыццё самагубствам.

Старшыня Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч абвясціў збор ахвяраванняў, якія плануецца перадаць маці Яны Паляковай у Салігорск. Таксама кіраўніцтва партыі БНФ выказала спачуванні блізкім праваабаронцы.

Нагадаем, што салігорская праваабаронца Яна Палякова, асуджаная Салігорскім судом, скончыла жыццё самагубствам у ноч на 7 сакавіка.

Яна з'яўлялася актывісткай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву», супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі арганізацыямі, уваходзіла ў склад ініцыятыўнай групы дачкі Аляксандра Казуліна Вольгі на «парламенцкіх выбарах» 2008 года.

3 сакавіка судом Салігорскага раёна (суддзя Бураўцоў) праваабаронцу асудзілі па частцы 2 артыкулы 400 Крымінальнага кодэкса РБ - «Загадзя ілжывы данос». Яну Палякову прысудзілі да 2 год і 6-ці месяцаў абмежавання волі (так званай «хіміі»), а таксама запатрабаваў пакрыць «маральную шкоду» ў памеры аднаго мільёна рублёў у карысць пацярпелага ўчастковага міліцыі Пугачова В.А., які нядаўна выйшаў на пенсію. А усё таму, што менавіта гэтага міліцыянта Палякова вінаваціла ў збіваннях. У лістападзе мінулага года вялікі рэзананс атрымала гісторыя з пераследам салігорскай праваабаронцы з боку праваахоўных органаў. Яна Палякова паведамляла, што за апазіцыйную дзейнасць яе неаднаразова затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі. Таксама паведамлялася, што ў аддзяленні жанчыну збівалі, а аднойчы ёй ледзь не зламалі руку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках