24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускай мяжы затрымали журналіста «Gazety Wyborczej»

Карэспандэнта польскага выдання ў Беларусі «Gazeta Wyborcza» Анджэя Пачобута каля гадзіны пратрымалі на памежным пераходзе Каменны Лог, калі ён вяртаўся пасля камандыроўкі з Літвы дамоў.

Яшчэ 5 лютага, калі Анджэй Пачобут выязджаў з Беларусі ў Літву, ён заўважыў падазронае стаўленне беларускіх памежнікаў, перадае «Радыё Рацыя».

«Адразу маё з’яўленне на мяжы выклікала ненармалёвую рэакцыю. Памежніца спраўдзіла ў кампутары маё прозвішча і паклікала начальніка. Яны паказалі мытніку, што трэба аглядзець мае рэчы…», - распавядае ён.

Калі журналіст вяртаўся з Літвы праз памежны пункт Каменны Лог аўтобусам, дык быў затрыманы для асабістага дагляду.

«Мяне завялі ў памяшканне і сказалі, што хутка будзе пастанова начальніка мытнага пункту Каменны Лог, што ў мяне трэба правесці дакладны асабісты дагляд…», - пацьвердзіў ён.

Анджэю Пачобуту не патлумачылі, на якой падставе ён быў затрыманым для асабістага дагляду, але журналіст звязвае гэты інцыдэнт з падзеямі, якія інтэнсіўна разгортваюцца вакол падрыхтоўкі да з’езду непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.

Нагадаем, не так даўно невядомыя парэзалі нажом уваходныя дзьверы кватэры Анджэя Пачобута ў Горадні. Таксама незнаёмыя запалохваюць васьмігадовую дачку журналіста, тэлефануючы ёй на мабільны тэлефон.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках