25 снежня 2024, Серада, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Захаранка просіць генпракурора распавесці праўду аб знікненні ейнага мужа

Вольга Захаранка, жонка зніклага ў 1999 годзе былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі просіць генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча асабіста даць адказ аб ходзе расследавання знікнення ейнага мужа.

Адпаведны ліст 6 лютага перадаў у Генпракуратуру прадстаўнік сям'і Захаранка Алег Воўчак.

Вольга Захаранка выступіла з такой просьбай, паколькі ўсе ейныя звароты да пракурораў вярталіся да следчых, якія вялі папярэдняе расследаванне па справе мужа; ад іх жа яна атрымлівала фармальныя адпіскі.

"7 мая 2009 года будзе роўна дзесяць год, як няма майго мужа Юрыя Захаранкі. Усё менш застаецца надзей, што мой муж і бацька нашых дзяцей жывы. Для гэтых сумневаў ёсць падставы. І гэтаму спрыяе Вашая пазіцыя маўчання. За час працы ў пасадзе генеральнага пракурора Вы не прынялі мер, каб неяк развеяць чуткі, што да знікнення майго мужа датычныя вышэйшыя службовыя асобы нашай дзяржавы. Кожныя тры месяцы я атрымліваю адказы, што следства ідзе, і па заканчэнні следства я буду інфармаваная аб ходзе расследавання. Дзесяць год я атрымліваю адну і тую ж адпіску", — піша В.Захаранка.

Яна хацела б атрымаць адказы на некаторыя пытанні, а менавіта: хто з супрацоўнікаў спецслужбаў адпрацоўваўся на прадмет дачынення да знікнення Юрыя Захаранкі; супрацоўнікі якіх дакладна падпадзяленняў былі падазраванымі ў гвалтоўным устараненнм Ю.Захаранкі; ці былі дапытаныя ў якасці падазраваных Віктар Шэйман, Юрый Сівакоў, Уладзімір Навумаў і Дзмітрый Паўлічэнка; на якой падставе быў выпушчаны зсаследчага ізалятара КДБ падазраваны Дзмітрый Паўлічэнка, арыштаваны былым намеснікам генеральнага пракурора Міхаілам Снегіром.

Таксама В.Захаранка просіць Р.Васілевіча занесці пратэст у суд Кастрычніцкага раёна Менска, які прыпыніў разгляд ейнай заявы аб прызнанні Юрыя Захаранкі памерлым.

"Мы падалі гэтую заяву менавіта зараз, паколькі праз месяц пройдзе чарговае паседжанне Камісіі ААН па недобраахвотных знікненнях. Яно будзе праходзіць 8—10 сакавіка ў межах чарговай сесіі арганізацыі. Таму ў вызначаны законам тэрмін мы хочам атрымаць адказы на гэтыя пытанні, каб у чарговы раз падняць праблему гвалтоўных знікненняў у Беларусі на міжнародным узроўні", — паведаміў Алег Воўчак.

Былы міністр унутраных спраў Беларусі апазіцыйны палітык Юрый Захаранка знік 7 мая 1999 года. Датычнымі да выкрадання і забойства Юрыя Захаранкі і іншых лідэраў беларускай апазіцыі міжнародная супольнасць лічыць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках