24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя Абамы абвінаваціла рэжым Лукашэнкі ў здзеках з Зэльцэра

10
Адміністрацыя Абамы абвінаваціла рэжым Лукашэнкі ў здзеках з Зэльцэра

Дзярждэпартамент ЗША заявіў пра абразьлівае абыходжанне ў беларускай турме з амерыканскім грамадзянінам Зельцэрам.

Заяву распаўсюдзіў тэлеканал FOX News са спасылкай на спікера Дзярждэпартамента ЗША Эндру Лэйна.

Прадстаўнік новай амерыканскай адміністрацыі Лэйн у гутарцы з тэлеканалам паведаміў, што супрацоўнікі амбасады ЗША у Менску ў межах сваіх рэгулярных сустрэчаў з Эмануілам Зельцэрам выказалі пратэст у сувязі з яго ўтрыманнем за кратамі.

Лэйн сказаў, што дыпламаты таксама прасілі забяспечыць Зельцэру “адпаведнае медыцынскае лячэнне ў сувязі з яго цяжкім станам”.

Гэтую заяву вітаў былы прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі Трэнт Дафі. Колішні памочнік прэзідэнта Буша, а цяпер кіраўнік вашынгтонскай піяр- кампаніі, якая належыць прыхільнікам Зельцэра, назваў выказванні Лэйна “найбольш моцнай заявай” з усіх зробленых дагэтуль урадам ЗША ў дачыненні да сітуацыі з Зельцэрам.

"Упершыню ўрад Абамы заявіў пра Зельцэра”, - дадаў Дафі.

22 студзеня прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту знаходзіўся ў Менску, ён сустракаўся з беларускімі афіцыйнымі асобамі, абмяркоўваў консульскія пытанні, звязаныя з грамадзянамі ЗША. У тым ліку, як падае FOX News, размова ішла і пра Зэльцэра.

Зельцэр быў арыштаваны 12 сакавіка 2008 года разам са сваёй сакратаркай Уладленай Функ. 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў яго да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. 31 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі пакінуў прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы праходзілі ў закрытым рэжыме.

25 красавіка 2008 года консул Злучаных Штатаў Амерыкі Кэралайн Сэведж сустракалася з Зельцэрам.

Паводле словаў консула, Зельцэр паведаміў ёй, што «на другі і трэці дзень затрымання яго збівалі». Паводле словаў консула, Зельцэр вельмі схуднеў, саслабеў, яму цяжка хадзіць, размаўляць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках