26 снежня 2024, Чацвер, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі могуць з'явіцца некалькі курсаў валют

7

Пасля аналізу зместу сённяшняга ліста Нацбанка эканамісты сцвярджаюць, што ў хуткім часе у краіне можа быць найменш тры курса валют .

Нагадаем, Нацбанк у лісце «Аб маніторынгу сітуацыі на ўнутраным валютным рынку» забараніў пакупку валюты на біржы пад імпартныя кантракты. Паводле дакумента, з заўтрашняга дня банкі абавязаныя задавольваць заяўкі на набыццё валюты на міжбанкаўскім рынку і штодня трымаць справаздачу перад Нацбанкам пра валютныя аперацыі.

«Вядома, там гэтага ненапісана, але дэ-факта я практычна ўпэўнены, што так і адбудзецца. І, як мінімум, будзе тры курсы: адзін - афіцыйны курс Нацбанка, другі - курс біржы, па якім будуць абавязковы 30%-ы продаж валютнай выручкі рабіць нашы экспарцёры і магчыма, некаторыя прадпрыемствы, якім трэба, будуць атрымліваць па гэтым курсе валюту. І курс міжбанка для імпарцёраў. У тым, што ён будзе вышэйшы за іншыя, няма ніякіх сумненняў», -- пракаментаваў «Еўрарадыё» эканаміст Сяргей Чалы.

Чалы мяркуе, што гэта робіцца з адной мэтай - прымусіць і банкі, і беларусаў пазбавіцца ад сваіх значных валютных зберажэнняў, якія былі сфармаваныя падчас ажыятажнага попыту ў першыя тыдні студзеня:

«Яны спрабуюць тыя долары, якія былі купленыя банкамі і насельніцтвам у спробе абараніцца ад магчымай будучай дэвальвацыі, пераўтварыць зноў у беларускія рублі».

На думку эканаміста, механізм увядзення шматлікіх валютных курсаў супярэчыць аднаму з артыкулаў статута Міжнароднага валютнага фонда. Як вядома, вясной Беларусь мусіць атрымаць другі транш яго крэдыту. Таму, мяркуе Сяргей Чалы, улады паспрабуюць закончыць гэтую аперацыю яшчэ да перамоваў з МВФ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках