5 лiстапада 2024, aўторак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшла акцыя супраць «рэкрутчыны» (Фота)

3

У Мінску адбылася акцыя пратэсту супраць незаконнага прызыву ў войска моладзевых лідэраў Івана Шылы, Змітра Хведарука і Франака Вячоркі.

2 лютага актывісты Грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выйшлі на вуліцу з плакатам «Рэкруцкі набор-2009». Яны рушылі ад гандлёвага цэнтру «Імпульс» да Камароўскага рынку, спяваючы «Кацюшу». Паралельна з тым іншыя ўдзельнікі перфоманса раздавалі мінакам улёткі, якія распавядалі пра тое, якім чынам адбыўся «прызыў» моладзевых актывістаў, і пра рэкрутчыну 19-га стагодзя, якую царскія ўлады выкарыстоўвалі для выкаранення іншадумства.

На адваротным баку аркуша быў надрукаваны верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы» з гістарычнай даведкай: «За гэты верш беларускі селянін Паўлюк Багрым быў адданы ў рэкруты на 25 год».

Нагадаем, што 28 студзеня ў Менску былі гвалтоўна схопленыя і адпраўленыя ў войска моладзевыя лідэры Франак Вячорка і Іван Шыла. У той жа тыдзень быў затрыман актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук. Яго адвезлі ў турму на Акрэсціна, дзе ен прабыў два дні. У гэты час апазіцыянера ў суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі і КДБ адвезлі ў лякарню, дзе медыкі прызналі яго прыдатным да службы ў войску. 30 студзеня з турмы на Акрэсціна Хведарука адправілі служыць у транспартныя войскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках