26 снежня 2024, Чацвер, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» не падпісвае на незалежныя газеты, спасылаючыся на Канстытуцыю

13

«Белпошта» заяўляе, што просьба пра уключэнне незалежных газетаў у падпісны каталог з'яўляецца парушэннем яе канстытуцыйных правоў.

Такі адказ атрымаў сябра Рады руху «За Свабоду» Аляксандр Зарэмбюк на свой зварот да генеральнага дырэктары «Белпошты» А.І. Чарняк, перадае «Еўрарадыё».

Тры тыдні таму Зарэмбюк накіраваў заяву кіраўніку РУП «Белпошта» з прапановай уключыць газеты «Новы Час» і «Газета Слонімская» у падпісны каталог.

«Белпошта» адмовілася ўключаць незалежныя газеты ў падпісны каталог, спасылаючыся на... Канстытуцыю.

«Арт. 58 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кажа: «Ніхто не можа быць прымушаны выконваць абавязкі, не прадугледжаныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і яе законамі, ці адмовіцца ад сваіх правоў».

Паколькі заканадаўства не абавязвае ўключаць друкаваныя выданні ў каталог, выбар друкаваных выданняў для фармавання каталога з мэтай далейшага іх распаўсюду праз падпіску з'яўляецца правам РУП «Белпошты», якое рэалізуецца ім у адпаведнасці з заканадаўствам», — кажацца ў адказе на зварот.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках