24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі экспарт скараціўся на 45,4%

11

Дадзеныя толькі за студзень сведчаць, што скарачэнне экспарту беларускіх тавараў б'е ўсе рэкорды.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені 2009 года аб'ёмы знешняга гандлю таварамі ў Беларусі знізіліся на 38,9% . Аб'ём знешняга гандлю склаў 3 млрд. 83 млн. даляраў.

За першы месяц бягучага года экспарт знізіўся на 45,4% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 1 млрд. 319,9 млн. даляраў, імпарт — знізіўся на 32,8% (1 млрд. 763,1 млн.). Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень 2009 года склала 443,2 млн. даляраў. Для параўнання, у студзені 2008 года гэты паказчык быў на ўзроўні 204,1 млн. даляраў.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД таксама склалася адмоўнае ў памеры 648,4 млн. даляраў (за студзень 2008 года — мінус 898,2 млн. даляраў). Экспарт знізіўся на 54,1% да 484,7 млн. даляраў, імпарт — на 42% (1 млрд. 133,1 млн.). Аб'ём знешняга гандлю за студзень склаў 1 млрд. 617,8 млн. даляраў (на 46,2% менш). У тым ліку знешнегандлёвы абарот з Расеяй зменшыўся на 44,6% да 1 млрд. 430,3 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 50,1% (387,9 млн.), імпарт — на 42,3% (1 млрд. 42,4 млн. даляраў). Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае ў 654,5 млн. даляраў (за такі ж перыяд мінулага года — мінус 1 млрд. 28,1 млн. даляраў).

Знешнегандлёвы абарот з Украінай знізіўся на 60,7% да 137,4 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 72,3% (да 61,9 млн.), імпарт — на 39,8% (да 75,5 млн. даляраў). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася адмоўнае ў 13,8 млн. даляраў (за аналагічны перыяд 2008 года плюс 98,4 млн. даляраў).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа зменшыўся на 28% і склаў 1 млрд. 465,2 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 38,8% да 835,2 млн., імпарт — на 6% (630 млн. даляраў). Сальда склалася станоўчае ў памеры 205,2 млн. даляраў, у тым ліку сальда з Нямеччынай — адмоўнае ў 72,1 даляраў. Экспарт павялічыўся на 13,7% да 49,5 млн. даляраў, імпарт паменшыўся на 4,6% і склаў 121,6 млн. даляраў. Знешнегандлёвы абарот павялічыўся на 0,1% да 171,1 млн. даляраў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках