24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На шклозаводзе «Нёман» ужо не выплочваюць заробкі

15

Працоўныя бярозаўскага шклозавода «Нёман» не атрымалі заробкі ў акрэслены калектыўнай дамовай тэрмін. Прычынай з’яўляецца адсутнасць сродкаў на рахунках прадпрыемства.

Паводле калектыўнай дамовы, якая дзейнічае на прадпрыемстве, апошні тэрмін выплаты заробкаў - 25 лютага, перадае «Радыё Рацыя».

Аднак, грошы на рахункі працоўных пакуль не пералічаныя, чаму, па словах старшыні прафсаюзнай арганізацыі Генрыха Міхалькевіча, пасадзейнічаў крызыс.

«На выплату заробкаў працоўным завод вымушаны браць крэдыты: штомесяц больш чым на 3 мільярды рублёў прадукцыя не прадаецца, а на заробкі неабходна прыкладна 2,5 мільярды. Калісьці давалі крэдыты на 2-3 месяцы, цяпер толькі на месяц. Узялі крэдыт на выплату заробкаў у студзені - дык яшчэ павінны банку 800 мільёнаў, у сувязі з чым невядома, ці атрымаем наступную пазыку», - распавёў ён.

Пагаршэнне фінансава-эканамічнага становішча на шклозаводзе «Нёман» па адзнаках спецыялістаў выклікана ў першую чаргу крызысам перавытворчасці: у сувязі з адсутнасцю спажыўцоў прадукцыя доўгі час не рэалізуецца, а для яе захоўвання выкарыстоўваюцца не толькі складскія памяшканні , але і вытворчыя плошчы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках