24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пустым» назвалі прадпрымальнікі праект закона аб падтрымцы малога бізнэсу

1

Прадстаўнікі бізнэс-супольнасці крытыкуюць праект закона аб падтрымцы малога і сярэдняга бізнэсу ў Беларусі, які «палата прадстаўнікоў» плануе разгледзець на вясновай сесіі.

На прэс-канферэнцыі 24 лютага старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў назваў праект закона «пустым». Ён нагадаў, што бізнэс-супольнасць прапаноўвае ўраду альтэрнатыўны законапраект, распрацаваны з улікам інтарэсаў і прапановаў прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу, перадае БелаПАН.

Як адзначыў В.Маргелаў, па ўзроўні развіцця дзелавога асяроддзя Беларусь адстае, да прыкладу, ад Кыргызтана на пяць гадоў.

«Там даўно прыняты закон аб дзяржаўнай падтрымцы малога і сярэдняга бізнэсу, бізнэс-супольнасць дамаглася рынкавага самакіравання. Ёсць нарматыўныя акты, якія дазваляюць праводзіць аналіз дзейснага заканадаўства». Паводле кіргізскага заканадаўства новыя адміністрацыйныя працэдуры абавязкова разглядаюцца дзелавой супольнасцю, а чыноўнікі абавязаныя даць абгрунтаванні ўсіх планаваных новаўвядзенняў. «Калі няма абгрунтавання, бізнэс-супольнасць ініцыятыву аўтаматычна адхіляе. Нам трэба зрабіць тое ж самае», — перакананы Маргелаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках