24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пагражае забраць у камерсантаў пабудаванае жыллё (Абноўлена)

112

Недзяржаўнаму сектару загадана рэалізаваць у першым квартале ўсё пабудаванае камерцыйнае жыллё.

"Мы прымусім бізнэс прадаць пабудаванае жыллё. Калі бізнэсмэны на працягу першага квартала не рэалізуюць гэтыя плошчы, дык мы іх забярэм і аддамо чаргавікам", - заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю журналістам, наведваючы ААТ "Менскі маторны завод".

"І хай радуюцца (бізнэсмэны), калі мы ім заплацім па сабекошце", - падкрэсліў А.Лукашэнка.

Паводле яго словаў, "насельніцтва чакае танных крэдытаў, каб набыць жыллё. А бізнэсмэны чакаюць, што дзяржава зараз укіне велізарную колькасць грошай, і яны ізноў па 2-3 тысячы даляраў за квадратны метр будуць прадаваць гэтае жыллё. Гэтага не будзе. Мая парада бізнэсмэнам - сёння трэба жыллё прадаваць блізка да сабекошту". Паводле словаў прэзідэнта, "усе губернатары, мэры гарадоў гэта чуюць і гэтае патрабаванне будзе рэалізавана".

"Галоўная задача сёння - забяспечыць жыллём тых, хто яго не мае, малазабяспечаных людзей", - адзначыў прэзідэнт краіны.

Лукашэнка: ЕЗ не ставіць перад Беларуссю ніякіх дадатковых умоваў

Аляксандр Лукашэнка лічыць паспяховымі праведзеныя перамовы з генеральным сакратаром Рады Еўразвяза Хаўерам Саланам, заяўляючы, што ЕЗ не ставіць перад рэспублікай ніякіх дадатковых умоваў падчас нармалізацый адносінаў.

"Ніякіх дадатковых умоваў перад намі пастаўлена не было", - заявіў А.Лукашэнка, адказваючы на пытанне агенцтва "Інтэрфакс-Захад".

"Мы самі ведаем і бачым, што трэба зрабіць, каб не толькі зблізіць нашыя пазіцыі, але і быць сапраўднымі добрымі партнёрамі", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле яго словаў, "сустрэча з Саланам (Хаўерам Саланам - ІФ) прайшла на вельмі добрым узроўні, скончылася яна пазітыўна, вынік яе добры". "Я вельмі задаволены, да гэтай сустрэчы мы і не маглі разлічваць на такі вынік", - сказаў А.Лукашэнка.

Галоўным вынікам сваіх перамоваў з Х.Саланам А.Лукашэнка лічыць тое, што "генеральны сакратар, гэты монстар - перамоўнік у знешняй палітыцы не паставіў перада мной ні адной ўмовы". "Мы больш казалі пра перспектывы, казалі, што Беларусь значыць для Еўропы", - адзначыў беларускі кіраўнік. Паводле яго словаў, "у Еўропе гэта разумеюць. Гэты фінансавы эканамічны крызіс у свеце шмат каго працверазіў, многія рэальна сталі глядзець на тое, што будзе заўтра. Еўропа сваё заўтра без Беларусі не бачыць".

"Тое, што яго візіт (генсека ЕЗ - ІФ) зблізіць нашыя пазіцыі, паскорыць наш рух насустрач адзін аднаму, я ні колькі не сумняюся", - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках