24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Юры Лявонаў працягвае знаходзіцца ў шпіталі

4

Арыштаванага ваўкавыскага прадпрымальніка Юрыя Лявонава пратрымаюць у турэмным шпіталі яшчэ два тыдні.

Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла дачка палітвязня Юлія Лявонава.

«Я размаўляла з лекаркай, якая лечыць бацьку – жанчына назвалася мне як «яго асабісты лечачы ўрач». Паводле яе словаў, мой бацька паступіў у лякарню з паколваннем у нырках, яго абследавалі, нічога не знайшлі, але пакінуць у шпіталі яшчэ тыдні на два «для прафілактыкі», - сказала яна.

Юлія Лявонава лічыць, што гэта даволі падазрона – навошта два тыдні трымаць у шпіталі чалавека, які не мае патрэбы ў лячэнні?

«Паводле сцвярджэння лекаркі, тата ў леках не мае патрэбы. А тое, што ў яго камяні ў нырках – гэта наогул толькі чуткі. Наколькі я разумею, «прафілактыка» можа азначаць далейшае абследаванне. Але гэта ўсё вельмі падазрона, тут вельмі розныя былі меркавання. Магчыма, да бацькі ўжывалі фізічную сілу, каб прымусіць яго «прызнацца» у тым, чаго ён не здзяйсняў», - лічыць дачка палітвязня.

Нагадаем, што 8 лютага ў Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. Іх адвезлі ў Менск у турму на Акрэсціна. Паводле афіцыйна агучанай версіі, арыштаваныя прадпрымальнікі, падазраюцца ў падпалах хаты былога начальніка Ваўкавыскага РАУС і гаража працаўніка падатковай інспекцыі, якія адбыліся ў 2004-2005 гадах. У той жа час самі ахвяры падпалаў ніякіх прэтэнзіяў да арыштаваных не выказалі, бо, паводле іх словаў, вінаватыя ў падпалах даўно пакараныя і адбываюць пакаранне.

Праз тры дні пасля арышту следства так і не высунула абвінавачванняў лідэрам прадпрымальнікаў. Аднак арыштаваных не вызвалілі, а перавялі ў СІЗА.

У нядзелю, 15 лютага, Юры Лявонаў паступіў у Рэспубліканскі турэмны шпіталь на Кальварыйскай, 36, з дыягназам «камяні ў нырках». Блізкім сваякам прадпрымальніка пра гэта не паведамілі.

18 лютага паведамлялася, што Юры Лявонаў будзе выпісаны з лякарні і зноў змешчаны ў следчы ізалятар. Тады медыкі Рэспубліканскага турэмнага шпіталя заявілі, што Юры Лявонаў не мае патрэбы ў шпіталізацыі.

Адзначым, што Юры Лявонаў і Мікалай Аўтуховіч – былыя палітвязні, прысуджаныя да пазбаўлення волі па надуманым абвінавачванні за абарону правоў прадпрымальнікаў. У пачатку 2008 года мера пакарання ім была змененая на абмежаванне волі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках