28 снежня 2024, Субота, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ спыняецца на цэлы тыдзень

43
МАЗ спыняецца на цэлы тыдзень

Што будзе з Менскім аўтамабільным заводам далей -- ніхто не ведае, заяўляюць прафсаюзныя лідэры.

Як паведаміў старшыня прафкама Менскай гарадской першаснай арганізацыі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Уладзімір Лазоўскі ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97, працоўных Менскага аўтазавода пачалі папярэджваць, што прадпрыемства не будзе працаваць з 1 па 8 сакавіка.

«Майстры ўжо папярэджваюць працоўных, што з 1 па 8 сакавіка завод не будзе працаваць наогул. Тлумачыцца гэтая мера тым, што прадукцыя МАЗа не рэалізуецца ў Расеі і ў сувязі з гэтым узнікаюць праблемы з забеспячэннем матэрыяламі. Невядома, што будзе пасля 8 сакавіка. Доўгатэрміновыя абяцанні ніхто даваць не хоча. Людзей проста ставяць перад фактам – тыдзень працаваць не будзем», - паведаміў Уладзімір Лазоўскі.

Прафсаюзны актывіст нагадаў, што МАЗ ужо некалькі тыдняў працуе ў скарочаным рэжыме. Аўтобусная вытворчасць працуе 4 дні ў тыдзень, астатнія – 3 дні.

«Працы няма, усе пляцоўкі загружаныя аўтамабілямі. Вырабляць прадукцыю на склад – замарожваць тыя нешматлікія абаротныя сродкі, якія яшчэ ёсць», -- упэўнены Лазоўскі.

Пры гэтым прафсаюзны лідэр адзначае, што скарачэнне працоўнага тыдня і без таго моцна адбілася на заробку працоўных. Вымушаны поўны прастой скароціць зарплаты яшчэ больш.

«Адбываецца вялікая страта зарплаты. За прастой працоўным плацяць 2/3 не зарплаты, а 2/3 тарыфнай стаўкі, а тарыфная стаўка ад зарплаты складае 35-40 адсоткаў. Чалавек, сыходзячы на прастой, атрымлівае ў межах 25-30 адсоткаў свайго заробку. Вось і лічыце страты», - кажа Лазоўскі.

Па словах актывіста, складаная сітуацыя сёння захоўваецца на шматлікіх прадпрыемствах Менска.

«Тая ж «трохдзёнка» на Менскам падшыпнікавым заводзе і Менскім заводзе колавых цягачоў. Мотавелазавод не распачынаў працу наогул. На Трактарным заводзе значна зніжаны аб'ём вытворчасці. На Маторным заводзе істотна знізілася зарплата», -- адзначыў Лазоўскі у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках