28 лiстапада 2024, Чацвер, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У авіякатастрофе ў Егіпце загінулі грамадзяне Беларусі (Абноўлена)

Сёння раніцай у аэрапорце Луксор пацярпеў крушэнне ўкраінскі самалёт Ан-12 з беларусамі на борце.

Па апошніх дадзеных МЗС Украіны, на борце самалёта АН-12, які разбіўся 20 лютага ў Егіпце, знаходзіліся двое грамадзянаў Беларусі, двое — Украіны і адзін грамадзянін Расеі, паведамляе БелаПАН.

Раней МЗС Украіны паведамляў, што ўсё, хто загінуў у авіякатастрофе грузавога самалёта, з'яўляюцца грамадзянамі Украіны. Затым з'явілася паведамленне, што загінулі чатыры грамадзяніна Беларусі і адзін грамадзянін Украіны.

«Паводле ўдакладненай інфармацыі, атрыманай дыппрадстаўніцтвам ад прадстаўніка Volcan Air (падраздзяленне кампаніі Aerolift), на борце самалёта ў момант катастрофы знаходзіліся двое грамадзянаў Украіны, двое грамадзянаў Беларусі і адзін грамадзянін Расеі», — кажацца ў паведамленні прэс-службы МЗС Украіны.

Самалёт, які разбіўся, належаў авіякампаніі Aerolift (ПАР). Ён накіроўваўся з аэрапорта Энтэбе ва Угандзе ва ўкраінскі Нікалаеў, здзейсніў пасадку ў аэрапорце Луксора для дазапраўкі. У 4.18 раніцы па мясцовым часе ён разбіўся падчас узлёту.

Міністэрства замежных справаў Беларусі правярае інфармацыю аб гібелі беларускіх грамадзянаў, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Транспартны самалёт Ан-12 разбіўся на ўзлёце з егіпецкага горада Луксор. З прычыны падзення самалёта загінулі ўсе чальцы экіпажа. Парэшткі пілотаў дастаўленыя ў Luxor International Hospital і General Hospital г. Луксор.

Паводле інфармацыі «РБК-Украіна», катастрофа самалёта адбылася з прычыны ўзгарання рухавіка, пасля чаго полымя перакінулася на ўсю машыну.

Па словах дыпламатычнай крыніцы, прычынай катастрофы магла стаць уцечка гаручага. Паводле наяўнай інфармацыі, украінскі грузавы самалёт здзейсніў не запланаваную, а вымушаную пасадку ў аэрапорце Луксора з-за тэхнічных праблемаў. Нібыта экіпаж Ан-12 ведаў пра непаладкі, але прыняў рашэнне ўзлятаць на свой страх і рызыку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках