24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У войску Івану Шылу пагражаюць дысбатам

5

На гвалтоўна прызванага ў войска актывіста «Маладога Фронту» Івана Шылу распачаўся ціск з боку кіраўніцтва часткі.

Аб гэтым «Радыё Свабода» паведаміў бацька моладзевага лідэра Ўладзімер Шыла.

«Па-першае, яго вінавацяць у тым, што ён вось такі сымулянт, бо шмат хварэе. Па-другое, яму закідаюць у віну, што ён чытае такія «правакацыйныя» выданьні, як газэта «Наша Ніва» і часопіс «Arche». А прыватныя размовы, якія Іван вядзе са сваімі саслужыўцамі, — гэта назвалі палітычнай дзейнасьцю і нават ужо пачынаюць пагражаць дысбатам. Маўляў, ён займаецца палітычнай дзейнасьцю, а гэта незаконна, і вось мы нешта будзем рабіць», - кажа ён.

Івана Шылу абсьледавалі ў шпіталі ў Лепелю, паколькі ён скардзіцца на болі ў сьпіне і захворваньні горла, якія таксама былі яшчэ да прызыву ў войска. Таму большую частку службы Іван правёў у санчастцы.

Сёньня ў судзе Салігорску адбудуцца папярэднія слуханьні ў справе абскарджваньня рашэньня прызыўной камісіі, якая дала дазвол на адпраўку Івана Шылы ў войска без мэдычнага абсьледаваньня. Паводле Ўладзімера Шылы, кіраўніцтва часткі гэтую інфармацыю ад Івана хавае.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках