26 снежня 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: «Арышты апазіцыянераў – прыклад «лібералізацыі» па-лукашэнкаўску

2

Лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч асуджае арышт Арцёма Дубскага і заяўляе, што ў Беларусі не дзейнічаюць законы, а толькі выконваюцца загады чыноўнікаў рэжыму Лукашэнкі.

«Лукашэнка дэманструе свой сапраўдны твар, -- сказаў у каментары прэс-цэнтру Хартыі’97 Зміцер Дашкевіч. -- Нават падчас так званага дыялогу з Еўропай, усе яго «старанні» выліваюцца ў новыя крымінальныя справы: арышт прадпрымальнікаў Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі, а цяпер і суд над Арцёмам Дубскім».

На думку Змітра Дашкевіча, апошнія арышты з'яўляюцца прыкладам «лібералізацыі» па-лукашэнкаўску, таго, «наколькі Лукашэнка рэальна жадае дэмакратызацыі ў Беларусі».

«Закон у нашай краіне працуе так, як захоча Лукашэнка», -- лічыць лідэр «Маладога Фронту».

«У любым выпадку, калі Арцём атрымае турэмны тэрмін, мы будзем праводзіць акцыі салідарнасці з палітвязнямі і патрабаваць неадкладнага і канчатковага вызвалення Аўтуховіча, Лявонава, Асіпенкі і Дубскага».

Нагадаем, што 3 сакавіка ў Асіповіцкім судзе пройдзе слуханне справы актывіста «Маладога Фронту» Арцёма Дубскага. 13 лютага Дубскі быў зняты з цягніка ў Гомелі, калі ехаў на ўдзел акцыі апазіцыйнай моладзі ў Менску. У апошні час маладафронтавец быў вымушаны жыць ва Украіне з-за ўзбуджэння супраць яго на радзіме другой крымінальнай справы. Удзельніку «Працэсу 14-ці» пагражае ад 6 месяцаў да 3 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь нібыта за ўхіленне ад адбыцця пакарання, да якога яго прысудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

Адзначым, што «Справа 14-ці» - крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

У лютым у Беларусі былі арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка.

Юры Лявонаў і Мікалай Аўтуховіч – былыя палітвязні, прысуджаныя да пазбаўлення волі па надуманым абвінавачванні за абарону правоў прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках